БЕЛ Ł РУС

Сёння будзе першы медаль?

30.07.2012 / 09:31

Прынамсі рэальныя шанцы мае Настасся Новікава ў цяжкай атлетыцы.

Панядзелак абяцае Беларусі першы медаль. Прынамсі мы яго вельмі чакаем. Чаму б чэмпіёнцы свету, бронзавай прызёрцы Настассі Новікавай, якая чатыры гады таму выйграла для нас першы медаль у Кітаі, не зрабіць гэтага і ў Лондане?

Акрамя яе за ўзнагароды пазмагаюцца стралкі Ілля Чаргейка і Віталь Бубновіч. Стартуюць на Гульнях беларускія тэнісісты і весляры, свой першы паядынак правядзе баксёр Міхаіл Даўгалявец, а Таццяна Драздоўская ўступіць у барацьбу ў гонцы класа «Лазер-Радыял».

Сёння (выбранае)

11:00. Кулявая стральба. Пнеўматычная вінтоўка, 10 м. Кваліфікацыя. Ілля Чаргейка, Віталь Бубновіч

13:30. Тэніс. Мужчыны. Парны разрад. 1/16 фіналу. Максім Мірны / Аляксандр Буры (Беларусь) — Махеш Бхупаці / Рахан Бапана (Індыя, 7)

13:30. Тэніс. Жанчыны. Адзіночны разрад. 1/32 фіналу. Вікторыя Азаранка (Беларусь, 1) — Ірына-Камелія Бегу (Румынія, 79)

14:10. Ветразевы спорт. Жанчыны. Клас «Лазер-Радыял». Гонка 1. Таццяна Драздоўская

14:15. Кулявая стральба. Пнеўматычная вінтоўка, 10 м. Фінал. Ілля Чаргейка, Віталь Бубновіч

15:40. Ветразевы спорт. Жанчыны. Клас «Лазер-Радыял». Гонка 2. Таццяна Драздоўская

17:30. Цяжкая атлетыка. Да 58 кг. Настасся Новікава

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула