БЕЛ Ł РУС

Шквал пранёсся над Заходняй Літвой

30.07.2012 / 11:00

Моцны вецер валіў дрэвы, перакульваў мэблю ў вулічных кавярнях

У нядзелю ў другой палове дня ў Заходняй Літве назіраўся шквал. Моцны вецер валіў дрэвы, у выніку ў 10 тыс. спажыўцоў ва ўсёй краіне назіраліся збоі ў падачы электраэнергіі.

У Нідзе на Куршскай касе вецер валіў дрэвы, зносіў парасоны у вулічных кавярнях і перакульваў мэблю. Пашкоджаныя аўтамабілі, дамы. Частка жыхароў горада засталася без святла.

У Клайпедзе шквальны вецер дасягаў 25 м/с, у Нідзе - да 36 м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула