Дырэктар будаўнічай фірмы падазраецца ў буйным махлярстве
Дырэктар будаўнічай фірмы заключыў і не выканаў прыкладна 20 дагавораў на пастаўку будматэрыялаў. Агульная сума ўрону — 350 млн. рублёў.
Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС затрыманы 27-гадовы жыхар Мінска, які падазраецца ў махлярстве. Паводле меркавання аператыўнікаў, падазроны, з’яўляючыся дырэктарам фірмы, заключыў каля 20 дагавораў на пастаўку будаўнічых матэрыялаў і не выканаў іх. Калі ж пацярпелыя сталі звяртацца ў міліцыю, ён вырашыў выправіць сітуацыю своеасаблівым чынам. Пачаў заключаць новыя дагаворы, за кошт якіх і вырашыў аддаваць даўгі старым кліентам, а затым быў на ўцёках.
Цяпер Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта з нагоды махлярства ў асабліва буйным памеры распачата крымінальная справа. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула