БЕЛ Ł РУС

Былы шэф нямецкай паліцыі назваў «суцэльнай лухтой» абвінавачанні ў сувязях з Мінскам

31.07.2012 / 12:00

Былы шэф нямецкай паліцыі Матыяс Зеегер назваў «суцэльнай лухтой» абвінавачанні ў сувязях з афіцыйным Мінскам. Паводле слоў Зеегера, якія прыводзіць газета Der Tagesspiegel, як шэф паліцыі ён кантактаваў з беларускімі памежнікамі.

«Размова ішла перш за ўсё аб пытаннях аховы мяжы», — падкрэсліў экс-шэф паліцыі, адзначыўшы, што ўсе кантакты былі санкцыянаваныя Міністэрствам унутраных спраў.
Кантакты, паводле яго слоў, былі перапынены прыблізна два гады таму, калі Беларусь «усё больш і больш стала схіляцца да дыктатуры».

Раней нямецкія СМІ паведамілі, што прычынамі адстаўкі Зеегера з’явіліся ўнутраныя канфлікты ў паліцыі і сувязі з беларускімі чыноўнікамі. Яго праціўнікі заявілі, што разам з функцыянерамі з Беларусі той наведваў сауну, а беларускія праваахоўнікі пераймалі нямецкі вопыт працы на масавых мерапрыемствах.

Кіраўніцтва нямецкай паліцыі неаднаразова наведвала Мінск. У прыватнасці, у сярэдзіне студзеня 2010 года адбыўся візіт дэлегацыі на чале з віцэ-прэзідэнтам Федэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Юргенам Штокам. Шток пабываў у Акадэміі МУС, дзе абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў. У жніўні 2009 года адбыўся пяцідзённы візіт Матыяса Зеегера ў Мінск, дзе ён сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігарам Рачкоўскім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула