БЕЛ Ł РУС

Паліцыя Ізраіля злавіла 30 педафілаў за адну ноч

31.07.2012 / 14:33

Ізраільская паліцыя правяла найбуйнейшую ў сваёй гісторыі аперацыю супраць педафілаў: за адну ноч былі затрыманыя каля 30 чалавек.

Аперацыя рыхтавалася тры месяцы. Супрацоўніца паліцыі наведвала інтэрнэт-форумы і чаты, папулярныя ў асяродках педафілаў, выдаючы сябе за 12-гадовую дзяўчынку, ды прапаноўвала ім сустрэцца, каб уступіць у сэксуальныя зносіны.

Паводле мясцовай прэсы, узрост затрыманых ад 20 да 57 гадоў, сярод іх ёсць дзяржслужачыя, бізнесмены, студэнты і нават адстаўны супрацоўнік сілавых органаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула