БЕЛ Ł РУС

Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал Алімпіяды

31.07.2012 / 14:46

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні беларуска Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал Алімпіяды-2012.

Сёння ў сваім чвэрцьфінальным заездзе праслаўленая вяслярка заняла другое месца, паказаў вынік 7 хвілінаў 42,0 секунды.

Для Кацярыны Карстэн, якой 2 чэрвеня споўнілася 40 гадоў, гэта ўжо 6-я па ліку Алімпіяда, прычым на ўсіх яна ўздымалася на п’едэстал гонару.
У Атланце-1996 і Сіднэі-2000 яна заваявала золата, у Афінах-2004 стала сярэбраным прызёрам, а ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008 была бронзавым прызёрам.
Паўфіналы спаборніцтваў адзіночніц пройдуць 2 жніўня, а фінал намечаны на 4 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула