БЕЛ Ł РУС

Памёр унікальны псеўданімік і бібліёграф Янка Саламевіч

1.08.2012 / 09:57

Nashaniva.com

Развітанне — 2 жніўня з 12.00 да 14.00 на Альшэўскага, 12.

31 ліпеня не стала літаратуразнаўцы, фалькларыста, бібліёграфа, унікальнага даследчыка псеўданімаў Янкі Саламевіча.

Янка Саламевіч нарадзіўся ў 1938 г. у вёсцы Малая Кракотка (Слонімшчына) у сялянскай сям’і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1960). Кандыдат філалагічных навук. Сябар СП СССР з 1989 г. У 1983 г. выпусціў «Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптонімаў XVI–XX стст.».

Развітанне з Янкам Саламевічам пройдзе 2 жніўня з 12.00 да 14.00 у рытуальнай зале (Альшэўскага, 12).

Чытайце таксама:

Янка Саламевіч: Псеўданімы — гэта маё жыццё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула