БЕЛ Ł РУС

У Воранаўскім раёне здымаюць кіно пра Вангу

1.08.2012 / 10:28

У галоўнай ролі — Алена Якаўлева.

«Вангелія» складаецца з 12 серый. Дзве з іх, прысвечаныя дзяцінству знакамітай прарочыцы, здымаюць у сядзібе графаў Путкамераў у вёсцы Бальценікі (Воранаўскі раён).
Кажуць, гэтае месца вельмі падобна на Дом сляпых, дзе вучылася Ванга.

Спецыяльна для карціны каля сядзібы паставілі альтанку, зрабілі каменны фантан і выклалі дарожку.

Ролю галоўнай гераіні сыграюць 4 актрысы. Вангу ў дзяцінстве выканае наша беларуская дзяўчынка, а ў старасці — Алена Якаўлева.

«Вангелія» — гэта сумесны беларуска-расійска-балгарскі праект. Рэжысёр фільма — Сяргей Барчукоў, сцэнарысты — Уладзімір і Таццяна Сотнікавы.

У Воранаўскім раёне карціну будуць здымаць да 12 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула