БЕЛ Ł РУС

Маці павесілася пасля таго, як даведалася, што патануў сын

1.08.2012 / 10:37

Трагедыя здарылася 31 ліпеня.

Сын патануў, а маці знайшлі павешанай у адзін дзень у Мінску, паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта (УСК) па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Страшная трагедыя ў адной з мінскіх сем’яў адбылася 31 ліпеня. У 20.30 падчас купання ў канале Мінскай воднай сістэмы на завулку Казлова патануў мужчына 1975 года нараджэння. На апазнанне быў выкліканы бацька загінулага.

Вярнуўшыся дадому каля 23.30, ён пабачыў сваю 63-гадовую жонку павешанай.
«Жанчына пакінула перадсмяротную запіску, ёсць падставы меркаваць, што гэта быў суіцыд», — адзначыў Аляксандр Герасімаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула