Скачок цэн на электрычнасць, газ, тэхабслугоўванне жытла
Электрычнасць падаражэла на 24, газ — на 12 працэнтаў.
З 1 жніўня рэзка падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 30 ліпеня № 702 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў ад 4 лютага 2011 года № 138», якое сёння апублікавана ў газеце «Рэспублiка». Згодна з дакументам, тарыф на тэхабслугоўванне жылых дамоў павялічаны на Br105 да Br500 у месяц за квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Таксама падаражэла карыстанне ліфтамі. Найбольш заўважна вырастуць тарыфы на электраэнэргію і газ: на 23,7 і 11,8% адпаведна.
У мінулым годзе праз дэвальвацыю камунальныя паслугі ў даляравым выражэнні патаннелі, а цяпер наганяюць упушчанае.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула