БЕЛ Ł РУС

Мінская міліцыя просіць дэсантнікаў заўтра не напівацца

1.08.2012 / 17:02

ГУУС Мінгарвыканкама папярэджвае.

Напярэдадні Дня паветрана-дэсантных войскаў — Дня дэсантніка міліцыя Мінска звярнулася да былых і дзеючых ваеннаслужачых гэтага роду войскаў з зваротам.

ГУУС Мінгарвыканкама папярэджвае, што 2 жніўня мінская міліцыя будзе забяспечваць ахову грамадскага парадку з прыцягненнем дадатковых нарадаў.

Асноўныя намаганні сталічных праваахоўных органаў будуць сканцэнтраваны на бяспеку ў масавых месцах і месцах адпачынку, а таксама на недапушчэнні правапарушэнняў і злачынстваў. Дадатковыя міліцэйскія нарады будуць пры неабходнасці падцягнутыя да традыцыйных месцаў святкавання.

«Напярэдадні свята хацелася б нагадаць былым і дзеючым дэсантнікам аб тым, што прыналежнасць да гэтага элітнага роду войскаў абавязвае да правамерных, годных, адэкватных паводзінаў», — гаворыцца ў паведамленні ГУУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула