БЕЛ Ł РУС

Алена Красоўская-Каспяровіч з «Платформы» «знайшлася» на Акрэсціна

1.08.2012 / 23:23

Яна пайшла на сустрэчу, каб перадаць матэрыялы па прысудзе; ў межах кампаніі «Несправядлівы прысуд».

Плануецца, што адвакат сустрэнецца з намеснікам дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Аленай Красоўскай-Каспяровіч раніцай 2 жніўня. Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар «Платформы» Андрэй Бандарэнка.

Цяпер Красоўская-Каспяровіч утрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама і, як сказаў Бандарэнка са спасылкай на супрацоўніка ЦІП, будзе знаходзіцца там да суда.

У чым яна абвінавачваецца, дагэтуль невядома.

Красоўская-Каспяровіч знікла 31 ліпеня. Яна пайшла на сустрэчу, каб перадаць матэрыялы па прысудзе, які адсочвае «Платформа» ў межах кампаніі «Несправядлівы прысуд», і з таго часу яе ніхто не бачыў. Супрацоўнікі «Платформы» безвынікова абзванілі ўсе бальніцы і УУС Мінска і падалі заяву аб знікненні Красоўскай-Каспяровіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула