БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Дэй: Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу Алімпіяды і ў адзіночным разрадзе, і ў міксце

1.08.2012 / 23:37

З Гульняў вылецела Венус Уільямс.

Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны паспяхова стартавалі ў спаборніцтвах мяшаных пар на Алімпіядзе-2012.

Сёння на кортах Уімблдона беларуская пара ўпэўнена перайграла нямецкі тандэм Ангеліка Кербер / Філіп Пітцшнер у двух сэтах — 6:2, 6:2. Сустрэча працягвалася ўсяго 53 хвіліны.

Раней першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал жаночага адзіночнага разраду,
абыграўшы расіянку Надзею Пятрову (23-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 7:6, 6:4.
У матчы за выхад у паўфінал найлепшая беларуская тэнісістка зноў сустрэнецца са сваёй сённяшняй суперніцай па міксце Ангелікай Кербер (7), якая перамагла амерыканку Венус Уільямс — 7:6,7:6.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула