БЕЛ Ł РУС

Затрыманы ўчорашні «мінёр» чыгуначнага вакзала

2.08.2012 / 11:00

За паведамленне аб планаваным узрыве чыгуначнага вакзала ў Мінску затрыманы мясцовы жыхар 1985 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Ён не працуе, раней судзімы за крадзяжы і рабаванні, паведамілі ў праваахоўных органах.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Верагодней за ўсё, у дачыненні да затрыманага будзе распачата справа за заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы (арт. 340 КК).

Нагадаем, 1 жніўня каля 20.15 у міліцыю патэлефанаваў невядомы і расказаў, што яго таварыш збіраецца ўзарваць вакзал. Нібыта выбуховая прылада можа быць закладзена на трэцім паверсе будынка.

Усяго з трэцяга і чацвёртага паверхаў было эвакуявана каля 170 пасажыраў і работнікаў вакзала, затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула