БЕЛ Ł РУС

Навучанне ў Медуніверсітэце самае дарагое — да 15 млн 960 тыс. рублёў за год

2.08.2012 / 11:24

Гэта больш, чым спецыяльнасці «правазнаўства» і «эканамічнае права» ў БДУ.

Даражэй за ўсё ў вядучых ВНУ Беларусі каштуеп падрыхтоўка стаматолагаў і прававедаў.

Так, кошт навучання ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце за навучальны год для грамадзян Беларусі вагаецца ад 5 млн. 480 тыс. па спецыяльнасці «фармацыя» для завочнікаў да 15 млн. 960 тыс. Столькі каштуе падрыхтоўка першакурсніка дзённай формы навучання па «стаматалогіі» — гэта адна з самых дарагіх у краіне спецыяльнасцяў.

У ліку дарагіх спецыяльнасцяў таксама «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце БДУ і «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін гэтай жа ВНУ — 14 млн. 950 тыс. рублёў.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) кошт навучання для студэнтаў першага курсу вагаецца ад 12 млн. 600 тыс. да 12 млн. 800 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула