БЕЛ Ł РУС

Кантрабандысты, сыходзячы ад пагоні, выкінулі па дарозе 15 мясных тушаў

3.08.2012 / 09:41

Лёгкі вестэрн на заходняй мяжы.

Брэсцкія памежнікі мікрааўтобус з кантрабандным мясам, перавезеным цераз беларуска-ўкраінскую мяжу.

Як паведаміў начальнік прэс-службы Брэсцкай пагрангрупы Аляксандр Кіслоў, ноччу 2 жніўня маларыцкім пагранічнікам паступіла інфармацыя, што цераз мяжу ў абход пункта пропуску ў аўтамабілі «Мерседэс-Спрынтэр» будзе перапраўлена партыя мяса.

«Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі быў арганізаваны пераслед аўтамабіля. Ён спрабаваў уцячы і ехаў па трасе Маларыта — Ружаны спачатку па тэрыторыі Кобрынскага, Бярозаўскага, а затым Пружанскага раёна», — сказаў Кіслоў.

Паводле яго слоў, толькі ў Пружанскім раёне блізу ад Ружан аўтамабіль быў затрыманы, а непадалёк ад Браткавіч таго ж раёна знайшлі 15 выкінутых туш.

«Асоба вадзіцеля ўстанаўліваецца. Не выключана, што гэта гаспадар транспартнага сродку — 27-гадовы жыхар Кобрына», — адзначыў Кіслоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула