БЕЛ Ł РУС

На Дзень дэсантніка ў Мінску затрымалі 10 чалавек

3.08.2012 / 10:08

Дзень дэсантніка прайшоў у Мінску спакойна, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Усяго ў сталіцы ў святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 500 чалавек. «У цэлым урачыстасці прайшлі спакойна, у рамках дазволенага», — адзначылі ў ГУУС. За ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў былі затрыманыя толькі 10 чалавек: 6 — за дробнае хуліганства (арт.17.1 КоАП), 4 — за распіццё спіртных напояў і знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе (ст.17.3 КоАП).

Грамадскі парадак забяспечвалі ўзмоцненыя нарады міліцыі. Праваахоўнікі не дапусцілі грубых парушэнняў грамадскага парадку, грамадская і дарожная бяспека была цалкам гарантаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула