БЕЛ Ł РУС

Дэні Дэ Віта заклікаў Пуціна адпусціць Pussy Riot

3.08.2012 / 11:43

Галівудскі акцёр, рэжысёр і прадзюсар Дэні Дэ Віта заклікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра вызваліць удзельніц панк-гурта Pussy Riot, якія абвінавачваюцца ў хуліганстве пасля «панк-набажэнства» «Багародзіца, Пуціна прагані!» ў храме Хрыста Збаўцы і ўжо амаль паўгода знаходзяцца пад вартай. Пра гэта вядомы галівудскі акцёр напісаў у сваім мікраблогу Twitter.

«Містэр Пуцін… Pussy Riot… адпусціце іх «, — напісаў DannyDeVito, прыклаўшы да паведамлення відэаролік пра выступ групы ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

Дэ Віта вядомы па сваіх ролях у фільмах «Пралятаючы над гняздом зязюлі», «Джуніор», «Бэтмен вяртаецца», «Сакрэты Лос-Анджэлеса» і многіх іншых, ён выканаўчы прадзюсар фільма «Крымінальнае чытво», рэжысёр і прадзюсар шэрагу фільмаў.

Напярэдадні Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў у Лондане, заявіў, што не бачыць ва ўчынку Pussу Riot нічога добрага, аднак лічыць, што «так ужо строга» судзіць іх не варта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула