БЕЛ Ł РУС

Мінтранс праверыць працу аўтобусаў міжнародных рэйсаў

3.08.2012 / 12:26

Міністэрства транспарту і камунікацый праводзіць да 7 жніўня кантрольна-прафілактычныя мерапрыемствы «Міжнародны аўтобус».

Мэтавыя праверкі транспартных сродкаў, якія перавозяць пасажыраў у міжнародных рэйсах, праводзяцца на ўсіх пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, у стацыянарных аўтазбудаваннях і іншых месцах адпраўлення міжнародных аўтобусных рэйсаў. Асаблівая ўвага надаецца наяўнасці білетаў, дакументацыі, дазволаў пры ажыццяўленні рэгулярных рэйсаў, умоваў іх выканання. Таксама павінны выконвацца расклад руху міжнародных аўтобусаў, усталяваны рэжым працы і адпачынку кіроўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула