Алімпійскія гульні не будуць болей каментавацца па-беларуску
«Гэта не маё рашэнне», — кажа Дзмітрый Герчыкаў, які каментаваў баскетбол
Спартовы каментатар Дзмітрый Герчыкаў патлумачыў, чаму ён перайшоў на расійскую мову, асвятляючы баскетбол на Алімпійскіх гульнях.
«Мне вельмі шкада, што так адбылося. Гэта не маё рашэнне, але да канца Алімпіяды трансляцыі будуць весціся на расійскай мове. Болей нічога не магу дадаць — як кажуць, без каментароў.Спадзяюся на вашае разуменне і дзякую за падтрымку», — адказаў Герчыкаў праз сацыяльную сетку «ВКонтакте».
Герчыкаў ад самага пачатку каментаваў баскетбол па-беларуску.
3 жніўня ён перайшоў на расійскую.