БЕЛ Ł РУС

Нацбанк рыхтуецца да новага абмену нацыянальнай валюты з Кітаем

3.08.2012 / 17:29

ЯМ

Папярэдняе своп-пагадненне з кітайцамі выкарысталі толькі на траціну.

Нацбанк РБ разлічвае заключыць новае своп-пагадненне з Народным банкам Кітая
, паведаміў першы намеснік старшыні Нацбанка Юры Алымаў.

«Дзеянне пагаднення аб правядзенні валютнай здзелкі своп паміж Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Народным банкам Кітая скончылася ў сакавіку гэтага года. Цяпер вядзецца праца па падпісанні новай своп-дамовы на палепшаных умовах», — сказаў Алымаў.

Нацбанк РБ і Банк Кітая ў сакавіку 2009 года заключылі пагадненне аб абмене нацыянальных валют на суму ў 20 мільярдаў юаняў.

«Выкарыстанне юаняў у міжнародных разліках было ўскладнена праз дзейсныя ў Кітаі абмежаванні», — прызнаў Алымаў.

У рамках свопа ў лістападзе 2010 года Нацбанк РБ ажыццявіў выбарку частці сродкаў, у выніку якой на яго рахунак было залічана 6 мільярдаў юаняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула