БЕЛ Ł РУС

Макей выходзіць з крамы — фотафакт

3.08.2012 / 17:42

Фота Сяргея Балая, Салідарнасць.

Актывістка кампаніі «Гавары праўду!» Таццяна Караткевіча зладзіла сёння каля універсама «Юбілейны-92» у Мінску пікет па зборы подпісаў за сваё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў ад Кальварыйскай выбарчай акругі № 104.

У часе пікета быў заўважаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Сяргей Вазняк прапанаваў яму падпісацца за Таццяну Караткевіч, але чыноўнік хуценька праскочыў міма пікетоўцаў і шмыгнуў у службовы аўтамабіль на супрацьлеглым баку вуліцы Заслаўскай ды з’ехаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула