БЕЛ Ł РУС

І тут раптам — ноч

3.08.2012 / 23:33

Nashaniva.com

Матч Мірнага і Азаранкі ў міксце спынены з-за цемры

Чвэрцьфінальны матч алімпійскага турніру ў міксце паміж беларускай парай Максім Мірны / Вікторыя Азаранка і індыйскай Леандэр Паес / Саня Мірза быў спынены з-за цемры пры ліку 7:5, 3:2 на карысць беларусаў.

Паядынак будзе дагуляны ў суботу, паведамляе Прессбол.

Нагадаем, што сёння Вікторыя Азаранка прайграла паўфінал адзіночнага разраду Серэне Уільямс, і ў суботу пазмагаецца за бронзу з расіянкай Марыяй Кірыленкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула