БЕЛ Ł РУС

«Справядлівы свет» вылучыў кандыдатамі ў дэпутаты 36 чалавек

5.08.2012 / 14:16

Лідар партыі Сяргей Калякін кандыдатам не будзе.

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» вылучыла кандыдатамі ў дэпутаты 36 чалавек. Такое рашэнне прыняў 5 жніўня з’езд партыі.

Галасаванне адбылося па кожнай кандыдатуры асобна.

У бліжэйшы час вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты пададуць дакументы ў адпаведныя дзяржаўныя структуры для рэгістрацыі.

Лідар партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін не вылучаецца кандыдатам у дэпутаты. Ён прыняў такое рашэнне, таму што будзе прадстаўляць партыю ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула