БЕЛ Ł РУС

Ісламісты забілі 15 егіпецкіх паліцыянтаў на мяжы з Ізраілем

6.08.2012 / 09:11

Ісламісты, якія напалі на паліцэйскі пост на Сінайскім паўвостраве недалёка ад мяжы з Ізраілем, забілі 15 егіпецкіх паліцыянтаў,

паведамляе Reuters са спасылкай на егіпецкае дзяржаўнае тэлебачанне. Раненні атрымалі сем паліцэйскіх.

Нападнікі, колькасць якіх не ўдакладняецца, захапілі 2 браневікі егіпецкай паліцыі і паспрабавалі напасці на мяжу з Ізраілем, аднак былі знішчаныя ўдарамі ізраільскай арміі з паветра.

Пра тое, што напад зладзілі ісламісты з сектара Газа, паведамілі афіцыйныя асобы як у Егіпце, так і ў Ізраілі. Мяжа паміж сектарам Газа і Егіптам закрытая на няпэўны тэрмін.

Напад ісламістаў стаў найбольш буйным такім інцыдэнтам за апошнія 20 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула