БЕЛ Ł РУС

Трапічны шторм прынёс разбурэнні ў Віцебск

6.08.2012 / 11:51

4 жніўня на Віцебск абрынуліся навальніца, град і ўраганны вецер.

Стыхія валіла дрэвы і перакульвала гандлёвыя палаткі.

За дзень у абласным цэнтры выпала 39 мм ападкаў, а хуткасць парываў ветру дасягала 20 м/с. Пры гэтым вільготнасць перавышала 90%, а максімальная зафіксаваная тэмпература — 29,5 градусаў Цэльсія.

Больш за ўсё дасталася парку Пераможцаў — некалькі дрэў вывернула з коранем, яшчэ больш зламала. Побач з выставай ваеннай тэхнікі адзін з вялікіх сукоў зваліўся паміж двума намётамі, у якіх знаходзіліся прадаўцы. Каля трох штыкоў ураган перакуліў тэнты кавярні, а букеты ад вечнага агню раскідаў па ўсёй плошчы Перамогі.

Як паведаміў «Народным навінам Віцебска» адзін з чытачоў, на Маскоўскім праспекце дрэва ўпала на пяціпавярховы дом. Тут, як і ў шэрагу іншых месцаў, паваленыя дрэвы давялося прыбіраць падраздзяленням МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула