БЕЛ Ł РУС

Міністры разгледзелі альтэрнатыўны праект транспартнай сыстэмы Горадні

3.04.2007 / 19:31

Арцём Лява

Адмыслоўцы зазначаюць, што прапанаваны маладымі гарадзенцамі праект у большай ступені адпавядае Генпляну развіцьця Горадні, зацьверджанаму прэзыдэнтам у 2003 г.

У аўторак у БелНДІгорадабудаўніцтва на міністэрскім узроўні адбыўся разгляд альтэрнатыўнага праекту арганізацыі руху транспарту ў абыход гістарычнай частцы горада, прапанаваны гісторыка‑краязнаўчым таварыстваь « Этна».

Прысутнічалі ўпаўнаважаныя прадстаўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства культуры, галоўныя архітэктары Горадні і Гарадзенскай вобласьці, дырэктар інстытута «Горадняграмадзянпраекту», супрацоўнікі БелНДІгорадабудаўніцтва, якія рабілі Генэральны план Горадні.

Менскія спецыялісты адзначаюць, што прапанаваны маладымі гарадзенцамі праект у большай ступені адпавядае Генплану развіцьця Горадні, зацьверджанаму прэзідэнтам у 2003 годзе, а таксама комплекснай схеме транспарту, зацьверджанай у 2005‑м годзе.

Паколькі куратара гарадзенскага альтэрнатыўнага праекту Андрэя Вашкевіча не было, удзельнікі мерапрыемства вырашылі паўторна сабрацца у пашыраным складзе ў Горадні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула