Януковіч абяцае змены ў прарасійскі закон аб мовах ва Украіне
Ён сустрэўся з прадстаўнікамі інтэлігенцыі.
Пратэсты далі вынік: прэзідэнт Украіны паабяцаў адкласці падпісанне або зрабіць змены ў новым Законе аб мовах. Закон, прыняты галасамі Партыі рэгіёнаў, прывёў бы да павышэння ролі расейскай мовы на ўсходзе і поўдні краіны. У выніку гэтага быў бы спынены ранейшы курс на паступовае пашырэнне ўкраінскай мовы, які праводзіўся ў краіне 20 гадоў. У часы Расійскай імперыі і СССР у выніку русіфікацыі і колькасць носьбітаў, і сфера ўжывання ўкраінскай мовы звужалася. Ад 1990 года пайшоў адваротны працэс.