БЕЛ Ł РУС

ЗВР у ліпені скараціліся на 100 млн даляраў ЗША

8.08.2012 / 09:49

Паводле вынікаў ліпеня 2012 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ скараціліся на 99,3 млн. даляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 жніўня склалі 8 млрд. 230,2 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце, паведаміў Нацыянальны банк.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 92,6 млн. даляраў і на 1 жніўня склаў 9 млрд. 762 млн.

«На зніжэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў у ліпені 2012 года паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце», — гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым «падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічала захаванае станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа“, а таксама рост цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула