Алег Юрэня фінішаваў 6-м, Жукоўскі — 7-м
Нас упарта абганяюць шведы.
Беларус Алег Юрэня (байдарка-адзіночка) у фінальным заплыве на 1000 м фінішаваў 6-м з вынікам 3.32,396
Золата выйграў прадстаўнік Нарвегіі Эйрык Ларсэн (3.26,462). Цікава, што ў фінальным заплыве беларуса абагнаў прадстаўнік Швецыі (ніякіх намёкаў :)
У фінальным заплыве каноэ-адзіночкі на 1 000 метраў Аляксандр Жукоўскі фінішаваў сёмым з вынікам 3.51,166.Золата выйграў немец Себасціян Брэндаль (3.47,176).