БЕЛ Ł РУС

Палова выпускнікоў ЕГУ вяртаецца ў Беларусь

8.08.2012 / 15:15

Прэс-служба ЕГУ

Дзве траціны сённяшніх студэнтаў жывуць у Беларусі.

Завершанае надоечы апытанне выпускнікоў 2011 года Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) засведчыла, што каля паловы выпускнікоў пасля заканчэння навучання ў ЕГУ вярнуліся ў Беларусь.

49% выпускнікоў 2011 года (103 з агульнай колькасці 210 выпускнікоў) жывуць у Беларусі, 18% месцам свайго жыхарства абралі Літву, яшчэ 18% — іншыя краіны.

Прыведзеныя вышэй звесткі сведчаць, што трэнд, які назіраўся падчас апытанняў выпускнікоў ЕГУ 2009 і 2010 гг., застаўся нязменным. 49% студэнтаў ЕГУ, апытаных пасля заканчэння ўніверсітэта ў 2010 годзе, паведамілі, што жывуць у Беларусі. Сярод выпускнікоў 2009 г. гэты паказчык склаў 40%. Каля 15% выпускнікоў з абедзвюх вышэйзгаданых груп адзначылі, што пасля заканчэння ўніверсітэта застаюцца ў Літве, а каля 19% назвалі іншыя краіны жыхарства. У 2009 годзе на апытанне адказаў 71% выпускнікоў, а ў 2010 і 2011 гг. працэнт апытаных склаў больш за 85%.

Дзве траціны цяперашніх студэнтаў ЕГУ жывуць у Беларусі, карыстаючыся перавагамі курсаў дыстанцыйнага навучання, што прапануюцца ЕГУ.
Каля 700 цяперашніх студэнтаў знаходзяцца ў Вільні (Літва) і навучаюцца на дзённай форме, наведваючы заняткі ў навучальным корпусе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула