БЕЛ Ł РУС

Вада ў мінскіх фантанах бяспечная для здароўя людзей

8.08.2012 / 16:24

Пра гэта заявіла супрацоўніца РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Тамара Амвросьева.

Нагадаем, што ўчора партал tut.by распаўсюдзіў інфармацыю, што вада ў сталічных фантанах заражаная небяспечнымі для жыцця чалавека бактэрыямі.

Як паведаміла эксперт у каментары БелТА, фантаны ўвогуле не мусяць выкарыстоўвацца для купання, а тым больш для піцця. Таму санітарнае заканадаўства не рэгулюе ваду з фантанаў.

Тым не менш, Амвросьева падкрэсліла, што ў пробах вады з мінскіх фантанаў не выявілі хваробатворныя вірусы і бактэрыі.
Іх утрыманне укладаецца ў нарматыў, вызначаны для павярхоўных вадаёмаў, кажа спецыяліст.

Нагадаем, што купанне ў фантане пагражае штрафам ад 100 да 300 тысяч рублёў. А здароўю, кажуць спецыялісты, фантанная вада не шкодзіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула