БЕЛ Ł РУС

Стары Гродна, лета

10.08.2012 / 12:27

Алесь Кіркевіч, фота Янкі Лялевіча

Дзе ёсць цень — няма лаваў, дзе ёсць лавы — няма ценю.

Напэўна, ёсць гарады, якім спёка пасуе, але Гродна дакладна да іх не адносіцца. Дрэваў у Старым горадзе засталося мала. Пасля 2005 года, пачатку сумнавядомай рэканструкцыі, былі знішчаныя два скверы на плошчы Савецкай, прыбраныя амаль усе дрэвы з аднайменнай вуліцы. Затое ёсць Нёман, і ёсць парк Жылібера.

Пакатанкі ў старым парку імя Жылібера.

Атракцыёны насупраць Палаца тэкстыльшчыкаў у гарачы дзень не карыстаюцца папулярнасцю.

Бацька з сынам знайшлі паратунак у вадзе.

Бліжэй да вечара на вакне з падушкай можна будзе пасядзець за кнігай.

Жнівень - час на штогадовы школьны базар на Савецкай плошчы.

Загартаваныя жыццём пенсіянеры бавяць час у даміно.

Гарадзенцы жартуюць, што гэтыя карлікавыя экзоты былі пасаджаныя дагары нагамі - бо пры былым губернатары Саўчанку ўсё так рабілася.

Квас застаецца традыцыйным лекам ад спёкі.

Ключавыя тавары - вада ды марозіва.

Летні погляд на Фару.

Людзі пазбягаюць сонечнай часткі вуліцы.

Савецкая плошча.

На традыцыйным пляцы рамеснікаў каля кінатэатра «Гродна» застаюцца толькі самыя трывалыя.

У парку імя Жылібера.

Ці прыйдзе?

Каложа - самая старая царква Гродна.

Рыбак на сярэдзіне абмялелага Нёмана.

«Не б'еш ты, а плешчаш чароўна блакітнаю хваляй сваёй».

Савецкая плошча калісь называлася рынкавай: і цяпер тут ідзе школьны кірмаш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула