БЕЛ Ł РУС

Пераходная нацыянальная рада Лівіі перадала ўладу парламенту

9.08.2012 / 10:46

Лівійская пераходная нацыянальная рада ў ноч на чацвер перадала ўладу першаму свабодна абранаму парламенту — Усеагульнаму нацыянальнаму кангрэсу, сфармаванаму па выніках ліпеньскіх выбараў.

Выбары ва Усеагульны нацыянальны кангрэс прайшлі 7 ліпеня. Згодна з вынікамі галасавання, большасць галасоў набраў альянс ліберальных партыяў «Саюз нацыянальных сіл», узначалены прэм’ерам пераходнай рады Махмудам Джыбрылем: ён атрымаў 39 з 80 месцаў.

Пераходны ўрад шмат у чым складаўся з апазіцыйных сіл, якія ўдзельнічалі ў звяржэнні палкоўніка Муамара Кадафі год таму. Пасля перадачы ўлады ПНР будзе распушчаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула