БЕЛ Ł РУС

У Мінску гарэла СТА на вуліцы Гурскага

9.08.2012 / 11:42

Учора днём у сталічным мікрараёне Міхалова можна было бачыць слуп дыму.

Яго крыніца — станцыя тэхабслугоўвання, размешчаная па адрасе вул. Гурскага, 30а. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла на спецлінію МНС каля 15:50. Той, хто тэлефанаваў, сцвярджаў, што пажар адбыўся ў фарбавальнай камеры. Праз сем хвілін ратавальнікі ўжо былі на месцы здарэння.

«Назіраўся дым сярэдняй канцэнтрацыі, які выходзіў з-пад даху будынка, — расказалі ў МНС. — Было высветлена, што адбылося ўзгаранне тэхнічных вадкасцяў (растваральнік, фарба). Пасля агонь распаўсюдзіўся на дах будынка, прызначанага для работ па фарбаванні аўтамабіляў».

Памяшканне размешчанае ў асобным будынку на тэрыторыі ТАА «Цэйс-Сэрвіс». Праз 20 хвілін пасля паступлення паведамлення пажар быў лакалізаваны, а крыху пазней — ліквідаваны. У выніку ўзгарання былі пашкоджаныя ёмістасці з тэхнічнымі вадкасцямі, дах на плошчы 50 кв.м, закураныя сцены памяшкання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула