БЕЛ Ł РУС

ЕС можа адклікаць з Беларусі ўсіх паслоў

9.08.2012 / 12:24

Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца 10 жніўня на паседжанні Савета ЕС па палітыцы бяспекі.

Хутчэй за ўсё, будзе вырашэна адклікаць з Мінска амбасадараў усіх краін Еўрасаюза. Пра гэта паведамляе выданне ЕС EUobserver са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Брусэлі. Гэтак Еўрасаюз адкажа на высылку з Беларусі шведскіх дыпламатаў.

Еўрапейскі дыпламат дадаў, што, хоць мяч цяпер на баку Швецыі, усе краіны ЕС хочуць выказаць салідарнасць з ёй.

Нагадаем, што сёлета Еўрасаюз ужо адклікаў усіх амбасадараў — на знак салідарнасці з высланымі пасламі Еўрасаюза і Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула