БЕЛ Ł РУС

Мінчанін зладзіў панажоўшчыну ў кінатэатры «Масква»

9.08.2012 / 14:57

Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска санкцыяніравала зняволенне пад варту мінчаніна, які наладзіў панажоўшчыку ў сталічным кінатэатры «Масква».

Як паведамілі ў раённай пракуратуры, інцыдэнт з крымінальнымі наступствамі адбыўся позна вечарам 4 жніўня паміж двума мужчынамі, якія прыйшлі ў кінатэатр са сваімі сяброўкамі. Спадарожніца абвінавачанага цяжарная.

Менавіта гэтая акалічнасць паслужыла таму, каб мужчына зрабіў заўвагу суседзям, якія ў зале кінатэатры пілі піва. Ён папрасіў спыніць, бо спадарожніцы ад такіх пахаў рабілася дрэнна.

Кампанія на гэтую заўвагу не адрэагавала, і толькі пасля ўмяшання адміністрацыі была перасаджана на іншыя месцы.

Пасля заканчэння фільма будучы пацярпелы спрабаваў сустрэць будучага абвінавачанага ў праёме дзвярэй кіназалы, перагароджваючы яму выхад.

Калі гэтая сустрэча адбылася, абвінавачаны нанёс пацярпеламу тры ўдары нажом у шыю, грудную клетку і плячо.

Справа распачатая па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула