БЕЛ Ł РУС

Францыя заклікала Беларусь аднавіць нармальныя дыпадносіны са Швецыяй

9.08.2012 / 17:24

Аб гэтым заявіў намеснік прэс-сакратара МЗС Францыі Венсан Фларэані 9 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.

«Францыя раздзяляе неспакой (кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюза) Кэтрын Эштан адносна адмовы Мінска працягнуць акрэдытацыю пасла Швецыі ў Беларусі. Мы салідарныя са шведскімі ўладамі і заклікаем Беларусь аднавіць нармальныя дыпламатычныя адносіны са Швецыяй», — цытуе Фларэані РІА Новости.

Ён адзначыў, што краіны ЕС, і ў тым ліку Францыя, абмяркуюць беларуска-шведскія адносіны 10 жніўня на пасяджэнні Камітэта па палітыцы і бяспецы ЕС.

Нагадаем, на мінулым тыдні Мінск экстранна пакінуў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

8 жніўня МЗС Беларусі выступіла з заявай, у якой аб’явіла, што супрацоўнікі беларускага пасольства ў Швецыі ў поўным складзе адкліканыя з гэтай краіны. У сваю чаргу шведскаму боку прапанавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула