БЕЛ Ł РУС

Шведскае МЗС абвяргае Лукашэнку

9.08.2012 / 22:4

«Ні пасольства, ні МЗС Швецыі не ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы палёту самалёта з плюшавымі мішкамі».

Міністэрства замежных спраў Швецыі фактычна абвяргае любое сваё дачыненне да акцыі з «дэсантам» на Беларусь плюшавых цацак.

У адказ на пытанне БелаПАН кіраўнік прэс-службы замежнапалітычнага ведамства краіны Андэрс Ёрле заявіў:

«Пасля кантактаў з нашым пасольствам у Мінску магу адназначна сцвярджаць, што ні пасольства, ні МЗС Швецыі не ўдзельнічалі ні ў падрыхтоўцы, ні ў ажыццяўленні палёта са шведскімі грамадзянамі і плюшавымі мішкамі на тэрыторыю Беларусі «.

9 жніўня Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў шведскую амбасаду ва ўдзеле ў падрыхтоўцы палёту: «Калі мы пачалі расследаваць (пасол хай не круціцца, што ён дэмакратыю ў нас абараняе), тыя, хто прыязджалі і рыхтавалі парушэнне дзяржаўнай мяжы, працавалі разам з пасольствам. У нас ёсць гэтаму доказы. Следчыя іх прадставілі». «Таму мы яшчэ разбярэмся, якую ролю адыграла былое шведскае пасольства ў гэтым інцыдэнце», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула