Максім Мірны перамагаць не стаміўся
Максім Мірны і Даніэль Нестар выйшлі ў другое кола спаборніцтваў на турніры ў Таронта.
У першым коле беларуска-канадскі дуэт перамог іншы інтэрнацыянальны дуэт Фабіа Фаньіні (Італія) / Хуан Манака (Аргенціна) - 6:4, 6:3.
Нагадаем, што ў мінулую нядзелю Максім Мірны разам з Вікторыяй Азаранкай сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў міксце.
Мірны мае 45 тытулаў у парным разрадзе.