БЕЛ Ł РУС

Пашанцавала? БАТЭ у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў згуляе з ізраільскім «Хапаэлем Іроні» з Кір'ят-Шмоны

10.08.2012 / 13:11

nn.by

Першы матч пройдзе ў Мінску 22 жніўня.

У плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў супернікам барысаўскага БАТЭ будзе ізральскі «Хапаэль Іроні».

Лёсаванне стадыі прайшло сёння ў швейцарскім Ньёне.

«Хапаэль Іроні» -- футбольны клуб з горада Кір’ят-Шмона заснаваны ў 2000 годзе шляхам зліцця каманд «Хапаэль (Кір’ят-Шмона)» і «Макабі» (Кір'ят-Шмона)». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Іроні», які змяшчае 5 200 гледачоў. Чэмпіён Ізраіля 2012 года.

Дарэчы, у вышэйшай лізе Ізраіля гуляе шэсць камандаў з назвай "Хапаэль".

У 2-м кваліфікацыйным раўндзе «Хапаэль Іроні» выйграў у славацкай «Жыліны» -- 2:0, 0:1, у 3-м -- у бакінскага «Нефтчы» -- 4:0, 2:2.

Першы матч пройдзе ў Мінску на "Дынама" 22 жніўня (пачатак у 21:45). Матч у адказ 28 ці 29 жніўня ў Кір'ят-Шмоне.

Кір'ят-Шмона -- маленькі гарадок на самым поўначы Ізраіля на мяжы з Ліванам.

Іншыя пары чэмпіёнскай стадыі: «Базэль» Швейцарыя — ЧФР (Румынія), «Хелісінгборг» Швецыя — «Сэлтык» Шатландыя, АЕЛ Кіпр — «Андэрлехт» Бельгія, «Дынама» Заграб — «Марыбор» Славенія.

***

Калі БАТЭ пройдзе этап, то выступіць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, калі прайграе, то будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы. У любым выпадку футбольная восень нам забяспечаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула