БЕЛ Ł РУС

«Мінскія цепласеткі» выпрабавалі трубу: гейзерам выбіла вокны ў доме

10.08.2012 / 13:50

Выпадак адбыўся на Партызанскім праспекце.

Здарэнне адбылося ў доме № 45 па сталічным Партызанскім праспекце.

Як паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, у гэтым раёне праводзіліся планавыя працы на цепласетках. Ажыццяўлялі іх спецыялісты РЦС-3 «Мінскіх цепласетак». Да ратавальнікаў яны па дапамогу не звярталіся, таму і МНС да ліквідацыі сітуацыі не прыцягвалася.

Разам з тым была нанесеная вялікая шкода жыхарам дома. Струмяні гарачай вады, што вырваліся з-пад зямлі, выбілі трывалыя шклопакеты, залілі некалькі кватэр і маёмасць у іх, напалохалі жыхароў… Абышлося без пацярпелых.

Спецыяльная група Цэнтра аператыўнага кіравання МДУ МНС зараз прысутнічае на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула