БЕЛ Ł РУС

Б'ёрк заступілася за Pussy Riot

11.08.2012 / 15:30

«Як музыка і як маці я хацела б выказаць сваю катэгарычную нязгоду з іх зняволеннем».

Ісландская авангардная спявачка Б’ёрк заявіла пра сваю падтрымку зняволеных удзельніц расійскага арт-панк-калектыву Pussy Riot, завочна прапанаваўшы ім па вызваленні праспяваць з ёй пратэстную песню Declare Independence.

«Як музыка і як маці я хацела б выказаць сваю катэгарычную нязгоду з іх зняволеннем. На маю думку, расійскія ўлады павінны адпусціць іх да сем’яў і дзяцей», — напісала спявачка на сваім афіцыйным сайце.

«Я б хацела, каб мы з Pussy Riot праспявалі разам на сцэне адну асаблівую песню, прысвечаную справядлівасці», — дадала зорка авангарда.

Прысуд па справе траіх удзельніц калектыву, які выканаў у лютым гэтага года панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы, будзе абвешчаны 17 жніўня. Пракурор патрабуе трох гадоў зняволення. Дзяўчаты ўжо больш чым паўгода ўтрымліваюцца ў турме.

У падтрымку Pussy Riot раней выступілі такія артысты як Стынг, Мадонна, Red Hot Chili Peppers, Franz Ferdinand, Pet Shop Boys, Ніна Хаген Faith No More ды многія іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула