БЕЛ Ł РУС

У Шаркаўшчыне затрымалі незалежных журналістаў

11.08.2012 / 18:56

У пастарунку апынуліся Зміцер Лупач, Вячаслаў Пяшко і Ганна Аземша. Зміцер Лупач — рэдактар недзяржаўнай газэты «Прэфект-інфо». Гэта рэкламнае выданьне, якое выдаецца ў Глыбокім і распаўсюджваецца ў вакольных райцэнтрах. Журналісты Вячаслаў Пяшко і Ганна Аземша здымалі, як спадар Лупач распаўсюджвае газету.

«У райаддзеле міліцыі сказалі, што нехта патэлефанаваў і паскардзіўся, што распаўсюд газеты на кірмашы здымаюць на відэакамеру. Ніякага крыміналу я тут не бачу, і сказаў супрацоўнікам міліцыі, што мяне здымалі мае сябры. Але міліцыянты на гэтым не супакоіліся: пачалі дапытваць мяне, ці зарэгістраваная гэта газета, хто яе выдае, зь якімі мэтамі і гэтак далей».

Затрыманых адпусьцілі, узяўшы зь Зьмітра Лупача абяцаньне, што ў панядзелак ён перадасць па факсе доказы таго, што рэкламная газета выходзіць легальна. Дарэчы, у Шаркаўшчыне яе распаўсюджваюць не першы год, і дагэтуль пытанняў не было.

Газету выдае фірма «Прэфект-інфо», заснавальнік якой — глыбоцкі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Яраслаў Берніковіч. Ён бярэ ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі — збіраецца балатавацца кандыдатам у Наваполацкай выбарчай акрузе №25.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула