БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: Фядута на пікеце ў Гродне

13.08.2012 / 11:19

Алесь Кіркевіч, фота Янкі Лялевіча

Аляксандр Фядута наведаў родны горад, каб паўдзельнічаць у пікеце кандыдата ад «Гавары праўду».

«Тыя, хто памятае мяне, вітаюцца, — кажа Аляксандр Іосіфавіч. — Тыя ж, каму больш запомніўся 1994 год, могуць і ў бойку палезці».

Аляксандр Фядута вярнуўся ў родны горад у якасці каардынатара «Гавары праўду».

«Буду змагацца» — абяцанне з агітацыйнага стэнду.

Дасведчаны воўк за спінай маладога кандыдата Змітра Бандарчука.

10 жніўня ля ўваходу ў супермаркет «Алмі» на праспекце Савецкіх памежнікаў Аляксандр Фядута ўзяў удзел у пікеце кандыдата ў дэпутаты па 49-й Занёманскай акрузе Змітра Бандарчука.

«Тыя, хто памятае мяне па маім гродзенскім перыядзе жыцця, вітаюцца, — кажа Аляксандр Іосіфавіч. — Тыя ж, каму больш запомніўся 1994 год, могуць і ў бойку палезці».

Аляксандр Фядута нарадзіўся ў Гродне, скончыў школу №15, выкладаў у школе №20 настаўнікам расійскай мовы і літаратуры 5 гадоў.

З надвор’ем пікетоўцам не пашанцавала, ліў дождж, таму асаблівага наплыву ахотных паставіць свой подпіс не назіралася. Міліцыя не турбавала. Адзінымі, хто пацікавіўся законнасцю мерапрыемства, былі ахоўнікі супермаркета.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула