БЕЛ Ł РУС

Анлайн-канферэнцыя з міністрам адукацыі — 15 жніўня. Спытай пра набалелае

14.08.2012 / 11:55

Nashaniva.com

Анлайн-канферэнцыя з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам на тэму «Новаўвядзенні ў сістэме адукацыі» пройдзе 15 жніўня (серада) на сайце БелТА з 14.00 да 15.00.

Спектр пытанняў вельмі шырокі: перспектывы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі, правядзенне ў 2013 годзе вуснага абавязковага іспыту па замежнай мове за 11-ы клас школы, праблемы адаптацыі пяцікласнікаў у базавай школе, выключэнне з праграмы сачыненняў, перагружанасці і складанасці навучальных праграм.

Акрамя таго, застаюцца актуальнымі тэмы выхавання ў дзіцячых дашкольных установах, пачатак навучання ў школах з шасці гадоў, аплаты працы педагагічных работнікаў і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула