БЕЛ Ł РУС

Чаргінец Мэрыліна Мэнсана не асуджае

14.08.2012 / 14:47

«У Беларусі Мэнсану патлумачаць, што можна, а што нельга!»

Старшыня грамадскага Савета па маральнасці пра Мэрыліна Мэнсана чуў, але кліпаў і выступаў не бачыў. Таму асуджаць не спяшаецца.

«Яму патлумачаць, што ў нас ёсць закон аб адказнасці за такія рэчы. І ён гэта падчас канцэрта ўлічыць!» ― выказаўся Мікалай Чаргінец у інтэрв’ю Еўрарадыё.

Пад «такімі» рэчамі чыноўнік разумее сэкс на сцэне. А разбэшчаныя паводзіны Мэнсана падчас канцэртаў увайшлі ў легенды.
Напрыклад, кажуць, што 1995 годзе ён на вачах у публікі зрабіў мінет гітарысту Nine Inch Nails, а ў 2001 годзе пацёрся чэлесам аб галаву сек’юрыці.

Ці паслухае Мэрылін Мэнсан рэкамендацыі беларускіх чыноўнікаў, убачым праз 4 месяцы. Скандальны амерыканскі рокер выступіць у Мінску 22 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула