БЕЛ Ł РУС

З-за ямы на МКАД у аварыю трапілі 14 аўто — фота

14.08.2012 / 17:05

Гэта здарылася раніцай у аўторак у гадзіну пік.

У аўторак 14 жніўня на МКАД каля аўтарынка ў Малінаўцы здарылася масавая аварыя, паведамляе Auto.onliner.by. Паводле аўтаінспектараў, пачалося з таго, што Alfa Romeo трапіла колам ў яму. Кола «стрэліла», кіроўца паспрабаваў утрымаць аўто. І ў гэты момант спадарожны аўтамабіль ўрэзаўся ў яго. Гэта справакавала ланцуговую рэакцыю. Усяго, па інфармацыі ДАІ, у аварыю трапіла 14 аўто.

Па стане на 16 гадзін афармленне аварыі працягвалася, піша Auto.onliner.by. Магчыма, у адносінах да дарожнага майстра будзе складзены пратакол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула