БЕЛ Ł РУС

Вестэрвеле: «Еўропа не дазволіць Лукашэнку ўводзіць забароны на кантакты»

14.08.2012 / 22:19

Пасла Беларусі ў Берліне выклікалі ў МЗС Нямеччыны.

У знак пратэсту супраць рашэння афіцыйнага Мінска закрыць дыпламатычнае прадстаўніцтва Швецыі ў Беларусі Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выклікала для тлумачэнняў беларускага амбасадара Андрэя Гіро. Дыпламату далі зразумець, што пазбаўленне шведскага пасла акрэдытацыі з-за ягоных кантактаў з апазіцыяй непрымальна, паведамляе МЗС ФРГ.

«Еўропа не дазволіць ураду Лукашэнкі ўсталёўваць забароны на кантакты», — заявіў кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства Гіда Вестэрвеле.

Ён заклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку адкрыць шлях рэформам у краіне.
«Мы будзем і надалей неадступна настойваць на выкананьні правоў і свабод і пачатку працэсу рэформ і пераўтварэньняў у Беларусі», — цытуе нямецкага міністра агенцтва KNA.

Рашэнне выклікаць пасла Беларусі ў МЗС Нямеччыны было ўзгоднена з уладамі астатніх краінаў ЕС. 10 жніўня краіны-сябры ЕС прынялі рашэнне запрасіць для тлумачэнняў дыппрадстаўнікоў Беларусі, перадае dw.de.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула