БЕЛ Ł РУС

Абама ў кукурузе

15.08.2012 / 13:05

nn.by

Барак Абама вядзе актыўную перадвыбарчую кампанію.

Вось ён выбраўся ў штат Аёва — самы кукурузны край Амерыкі.
Толькі вось селектарнай нарады не ладзіў, але сустрэўся з прыхільнікамі, пахадзіў па кукурузе, паабдымаўся са студэнткамі і нават выпіў папулярнага ў Амерыцы піва.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША 5 лістапада.
Супрацьстаяць на выбарах дзеючаму прэзідэнту будзе кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні.

Традыцыйна ў ЗША кандыдату ў прэзідэнты, які прайграў, пасля выбараў галаву не разбіваюць і ў турму не кідаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула